Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) выказала сур’ёзную заклапочанасць лёсам беларускага журналіста і палітвязня Дзмітрыя Наважылава. Нягледзячы на тое, што яго імя фігуравала ў спісах памілаваных пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка, на свабоду ён так і не выйшаў, — паведамляе «Позірк».
У RSF адзначаюць, што пенітэнцыярныя органы адмаўляюцца даваць любую інфармацыю пра стан і месцазнаходжанне журналіста, і заклікаюць да яго неадкладнага вызвалення.
Дзмітрый Наважылаў — былы дырэктар агенцтва БелаПАН. У 2022 годзе яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачанняў у «ухіленні ад падаткаў» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі ў Віцебскім раёне.
Пасля сакавіцкага памілавання 250 зняволеных яго вызваленне так і не адбылося, што выклікала рэакцыю міжнароднай супольнасці.
эж