Беларуская Служба

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

14.04.2026 15:08
У жніўні сацсеткі ЕГУ былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэтbaj.media

Па заяве Генеральнай пракуратуры Вярхоўны Суд прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй, паведамляе «Наша Ніва».

Паводле пракуратуры, «універсітэт праводзіць мэтанакіраваную работу па дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне», а таксама «выкарыстоўваецца спецслужбамі некаторых суседніх дзяржаў для нанясення ўрону інтарэсам Беларусі ў палітычнай, гуманітарнай і інфармацыйнай сферах».

ЕГУ быў заснаваны як прыватны ўніверсітэт у 1992 годзе ў Мінску, закрыты ўладамі ў 2002 годзе, аднавіў дзейнасць у 2004 годзе ў Вільні.

У ЕГУ на некалькіх факультэтах навучаецца каля 1 тыс. 500 студэнтаў, працуе каля 100 выкладчыкаў.

У жніўні сацсеткі ЕГУ былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

вс