Аналітыкі сістэмы ранжыравання пашпартоў VisaGuide.World абнавілі спіс краін з наймацнейшымі пасведчаннямі асобы. Складальнікі рэйтынгу параўноўваюць пашпарты 199 краін па тым, наколькі свабодна з імі можна падарожнічаць. Улічваюцца бязвізавыя паездкі, візы па прыбыцці і электронныя візы, нагадвае «Люстэрка».
На аснове гэтых дадзеных кожнаму пашпарту прысвойваецца агульны бал, які паказвае яго «сілу» ў плане падарожжаў. Па дадзеных на сакавік 2026 года, лідар рэйтынгу — Сінгапур. На другім месцы — Францыя, а на трэцім — Фінляндыя. Таксама ў топ-5 патрапілі Іспанія і Нарвегія.
У першую дзясятку наймацнейшых увайшлі Мальта, Венгрыя, Бельгія, Швейцарыя і Аўстрыя. Беларусь аказалася на 110-м месцы.
З суседзяў Беларусі лепшыя за ўсё пазіцыі ў рэйтынгу ў Польшчы (15-е месца), Латвіі (29-е) і Літвы (30-е). Украіна — на 65-м месцы, Расія — на 95-м. Апошні радок заняў Афганістан.
аз