Беларуская Служба

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду

23.04.2026 14:30
Такое рашэнне Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў 16 красавіка, вынікае з абноўленых даных на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Будынак МУС РБАўтар: Anna Chervonets - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21822928

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду, паведамляе «Наша Ніва». Гаворка пра блокі:

– «Ваш Голас» (лідар — Андрэй Колас, агулам 19 чалавек),

– «Наступ» (Лізавета Пракопчык, 13),

– «Хопіць баяцца!» (Таццяна Мартынава, 13),

– «Аб'яднаная грамадзянская платформа» (Мікалай Казлоў, 22),

– Рух «Воля» (Мікіта Забуга, 28),

– «Беларусы дзеі» (Юрый Зянковіч, 12).

Такое рашэнне Камітэт дзяржаўнай бяспекі прыняў 16 красавіка, вынікае з абноўленых даных на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Раней паведамлялася, што на выбарах у Каардынацыйную раду чацвёртага склікання зарэгістраваныя 174 кандыдаты з заяўленых дзевяці выбарчых спісаў. Выбары ў КР пройдуць з 11 па 17 траўня.

аз

Святлана Ціханоўская: Каардынацыйная Рада будзе такой, якой мы яе зробім

21.04.2026 13:42
Выбары ў Каардынацыйную Раду адбудуцца 11–17 траўня 2026 года.