Беларуская Служба

Па ўсёй Беларусі ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў

24.04.2026 09:32
Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, аднак даступныя пешыя прагулкі.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Carlos Gonzalez from Pixabay/CC0

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пачалі дзейнічаць абмежаванні на наведванне лясоў, вынікае з інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі.

Суткамі раней у «зялёнай зоне» заставалася 15 раёнаў (10 — у Магілёўскай, 5 — у Гомельскай абласцях).

Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, аднак даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў (пры забароне наведванне лясоў цалкам выключана).

На 10 красавіка 2026 года падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях зафіксаваны 81 лясны пажар, тры тарфяных, 2.283 гарэнні травы і кустоў, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік Цэнтру ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ ведамства Максім Клачко.

Асноўнай прычынай узнікнення пажараў на прыродзе ён назваў «так званы чалавечы фактар».

— Гэта парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў, спальванне сухой травы, непатушаная цыгарэта. Ёсць выпадкі, калі кінутая проста прамасленая рыззё таксама магло стаць крыніцай узгарання і надзвычайнай сітуацыі. Нярэдкія выпадкі, калі такія пажары адбываюцца праз дзіцячае свавольства з агнём, — падкрэсліў чыноўнік.

23 красавіка Мінлясгас паведаміў аб буйным лясным пажары на тэрыторыі Пінскага лясгаса. Згарэла не менш за 50 га лесу.

Крыніца: «Позірк»/юл