Ахвярай махляроў першапачаткова стаў 13‑гадовы падлетак.
З падлеткам звязаліся ў сацсетках пад выглядам дзяўчынкі, якая прапанавала сябраваць і папрасіла даслаць геалакацыю яго школы, паведамляе «Наша Ніва».
Атрымаўшы даныя, махляры пачалі пісаць і тэлефанаваць сямікласніку, прадстаўляючыся супрацоўнікамі СК і КДБ.
Яны змянілі свой нумар з дапамогай IP-тэлефаніі і для пераканаўчасці прапанавалі праверыць яго прыналежнасць да праваахоўных органаў праз пошук у інтэрнэце, паведамляе прэс-служба МУС.
Дзіця напалохалі крымінальнай адказнасцю за перадачу даных, затым па відэасувязі запатрабавалі знайсці ў кватэры бацькоўскія зберажэнні і перадаць іх «у Нацбанк для праверкі».
Кур’ерам аказалася 12‑гадовая мінчанка, якую таксама падманулі па аналагічнай схеме.
Яна забрала ў школьніка 25 тысяч рублёў, затым закладку з 30 тысячамі рублёў, якую пакінуў першакурснік сталічнага каледжа, дадала 4,5 тысячы долараў бацькоўскіх грошай і схавала ўсё ў тайніку для наступнага пасрэдніка.
яс