Беларуская Служба

Пасля гібелі стажора на атракцыёне ў Магілёве ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара

03.05.2026 12:04
Інцыдэнт адбыўся днём 1 траўня. 
     -  .
Трагедыя на атракцыёнах у Магілёве - загінуў стажор.Фота: скрыншот відэа Следчага камітэту Беларусі

У Магілёве ўзбуджана крымінальная справа пасля трагедыі на атракцыёне, у выніку якой загінуў 18-гадовы стажор. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.

Справа распачата ў дачыненні да 56-гадовага дырэктара арганізацыі адпачынку і забаў па артыкуле аб службовай халатнасці, якая прывяла па неасцярожнасці да смерці чалавека (ч. 2 арт. 428 КК).

Zerkalo нагадвае, што інцыдэнт адбыўся днём 1 траўня. Па дадзеных следства, стажор, які праходзіў навучанне на аператара атракцыёнаў, дапамагаў наведвальніку пакінуць карусель. У гэты момант ён не зафіксаваў працоўнага механізму, у выніку чаго яго ўдарыла рухомай часткай канструкцыі. Малады чалавек атрымаў цяжкую траўму галавы і памёр.

У якасці асноўнай версіі следчыя разглядаюць парушэнне правіл бяспекі пры эксплуатацыі атракцыёну.

нг