Беларуская Служба

Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут атрымаў Ордэн Белага Арла

03.05.2026 11:25
На гэтым тыдні ён быў вызвалены з беларускай калоніі ў рамках абмену з Польшчай.
   .
Анджэй Пачобут на ўрачыстасці. Фота: PAP/Paweł Supernak

Прэзідэнт Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Анджэя Пачобута ордэнам 11 лістапада 2025 года «ў знак прызнання яго выдатнага ўкладу ў справу палякаў у Беларусі, у прыватнасці, яго барацьбы за правы чалавека і нязменнай пазіцыі ў супрацьстаянні праявам адраджэння таталітарных рэжымаў».

Пасля таго, як Пачобут атрымаў узнагароду, прысутныя на нядзельнай цырымоніі ўшанавалі журналіста працяглымі авацыямі.

Учора Анджэя Пачобута і яго жонку Аксану Пачобут запрасіў на вячэру прэм'ер-міністр Дональд Туск.

«Даўно ў мяне не было такой матывіроўкі, як падчас гутаркі з Анджэем Пачобутам — чалавекам, які прасядзеў шмат гадоў у турме, паколькі ён верыць у свае ідэалы і хоча рабіць нешта для людзей. На самой справе, выдатны чалавек. Мяне цешыць, што ён зараз атрымае прэстыжную дзяржаўную ўзнагароду з рук прэзідэнта Наўроцкага. Гэта сітуацыя, наконт якой у Польшчы няма падзелаў. Я перакананы, што такіх сітуацый павінна быць больш», - адзначыў Туск.

Пачобут шмат гадоў працаваў з польскімі СМІ, асвятляючы сітуацыю ў Беларусі. Ён быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года, атрымаў прысуд – 8 гадоў турмы – між іншым за «рэабілітацыю нацызму», гэтак беларускія ўлады называлі дзеянні дзеля захавання польскасці і публікацыю крытычных у адносінах рэжыму артыкулаў у СМІ. Пачобут адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку.

28 красавіка на польска-беларускай мяжы адбыўся абмен палоннымі «пяць на пяць», у выніку якога беларускія ўлады вызвалілі трох палякаў, у тым ліку Пачобута, і двух грамадзян Малдовы.

Пасля гэтага пасланнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл заявіў, што Пачобут заўсёды быў у верхняй частцы спісу на вызваленне, бо прэзідэнт ЗША Дональд Трамп настойваў на гэтым пасля размовы з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім у верасні мінулага года.

PAP/нг

Пасол ЗША ў Польшчы пра вызваленне Пачобута: Амерыка выконвае свае абавязацельствы перад сябрамі і саюзнікамі

28.04.2026 14:01
Пасол таксама падкрэсліў важную ролю польскіх партнёраў у перамовах.

Дырэктар Цэнтра ўсходніх даследаванняў: Вызваленне Пачобута не азначае ніякіх сістэмных змен у Беларусі

29.04.2026 08:17
Войцех Каноньчук нагадвае пра сістэмную залежнасць Лукашэнкі ад маскоўскага рэжыму.

Анджэй Пачобут будзе запрошаны ў Сейм

29.04.2026 10:48
Цяпер вызвалены журналіст знаходзіцца пад наглядам польскіх лекараў.