Беларуская Служба

Экзіт-полы паказалі перамогу партыі Пашыняна на выбарах у Арменіі

07.06.2026 19:16
7 чэрвеня ў Арменіі адбыліся парламенцкія выбары, у якіх удзельнічалі 18 палітычных сіл — 2 блокі і 16 партый.
    .
У Арменіі прайшлі парламенцкія выбары.PAP/EPA/VAHRAM BAGHDASARYAN/PHOTOLURE

Партыя «Грамадзянскае пагадненне» прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна атрымлівае 56,7% галасоў на парламенцкіх выбарах. Пра гэта паведамляе партыйны інтэрнэт-рэсурс Civic News са спасылкай на дадзеныя экзіт-полаў.

Партыя расійскага бізнесмена армянскага паходжання Самвела Карапецяна «Моцная Арменія» набірае 17,5%.

Між тым, шэраг армянскіх Тэлеграм-каналаў распаўсюдзілі дадзеныя незалежнага экзіт-пола, паводле якіх партыя Пашыняна набірае 32,7% галасоў, апазіцыйныя партыі — 52,9%.

У прыватнасці, партыя «Моцная Арменія» набірае 29% галасоў, блок «Арменія»  13,2%, партыя «Квітнеючая Арменія»  6,1%, партыя «Крылы адзінства»  4,6%.

7 чэрвеня ў Арменіі адбыліся парламенцкія выбары, у якіх удзельнічалі 18 палітычных сіл  2 блокі і 16 партый. Права голасу мелі 2 млн 485 тыс. 851 грамадзянін.

вс

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галасаванне — праверка празаходняй палітыкі Пашыняна

07.06.2026 11:34
Армянская палітычная сцэна моцна палярызаваная, перадвыбарная кампанія праходзіла ў напружанай атмасферы.