Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім яечную пасту з кропам і зялёнай цыбуляй (РЭЦЭПТ/ФОТА)

30.06.2026 07:11
Яечная паста смачная, карысная, робіцца вельмі хутка і дасканала пасуе на снеданне.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім яечную пасту з кропам і зялёнай цыбуляй
      .
Яечная паста з кропам і зялёнай цыбуляй. Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё

6–7 яек

2 сталовыя лыжкі маянэзу

2 сталовыя лыжкі густога натуральнага ёгурту

1/2 пучка зялёнай цыбулі

1 пучок кропу

1/2 чайнай лыжачкі прыправы кары

свежазмолаты перац

соль

Зварыць яйкі ўкрутую, астудзіць, ачысціць і сцерці на буйной тарцы. Дадаць маянэз, ёгурт, дробна нарэзаную зялёную цыбулю, соль, кары і свежазмолаты чорны або каляровы перац. Усё добра перамяшаць і пакінуць на некалькі хвілін. Можна падаваць з маласольнымі агуркамі.

. .

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец