Міністэрствам па падатках і зборах прынятае рашэнне аб абмежаванні з 1 снежня 2026 года доступу да інтэрнэт-рэсурсу Spotify. Прычынай стала непагашаная запазычанасць перад бюджэтам Беларусі па падатку на дабаўленую вартасць, паведамілі БЕЛТА у МПЗ.
«Вымушаны канстатаваць, што музычны сэрвіс плацельшчыка-нерэзідэнта, нягледзячы на актыўную з ім работу, не пагасіў запазычанасць перад бюджэтам», – сказалі ў міністэрстве.
Прынята рашэнне аб абмежаванні з 1 снежня 2026 года доступу да інтэрнет-рэсурсу, які выкарыстоўваецца такім плацельшчыкам для аказання паслуг у электроннай форме. Гэта азначае, што распаўсюджванне кантэнту, прапанаванага такім сэрвісам, на тэрыторыі Беларусі будзе спынена, што, у сваю чаргу, абмяжуе магчымасць атрымання выручкі кампаніяй-нерэзідэнтам ад беларускіх падпісчыкаў.
«Паважаныя меламаны, па пытаннях, звязаных з вяртаннем грашовых сродкаў за неаказаныя паслугі, трэба звяртацца да кампаніі-нерэзідэнта, у адрас якой ажыццяўлялася пералічэнне ўзносаў за падпіску», – дадалі ў МПЗ.
З 2024 года Міністэрства па падатках і зборах надзелена паўнамоцтвамі на прыняцце рашэння аб абмежаванні доступу да электроннай гандлёвай пляцоўкі замежнай арганізацыі, праз якую беларускім пакупнікам аказваюцца паслугі ў электроннай форме і (або) электронны дыстанцыйны продаж тавараў з парушэннем падатковага заканадаўства Беларусі.
Белта/ав