Беларуская Служба

Ціханоўская падзякавала Нарвегіі за падтрымку беларускага народа

18.05.2026 12:47
«Дзякуй вам за тое, што вы падтрымліваеце народ Беларусі ў нашай барацьбе за вольную і дэмакратычную будучыню».
      , 11  2026 .
Святлана Ціханоўская выступае на форуме ў Стакгольме, 11 мая 2026 года. Крыніца: Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Віншаванне з нагоды Дня Канстытуцыі Нарвегіі апублікавала на сваёй старонцы ў сацсетцы Х дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўскаяпаведамляе партал «Позірк».

Нарвегія, паводле яе слоў, «цвёрда адстойвае свабоду і чалавечую годнасць  каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць нарвежцаў і беларусаў».

— Дзякуй вам за тое, што вы падтрымліваеце народ Беларусі ў нашай барацьбе за вольную і дэмакратычную будучыню, — адзначыла палітык.

Раней 17 мая нарвежскі народ з Днём Канстытуцыі павіншаваў Аляксандр Лукашэнка, заявіўшы сярод іншага пра гатоўнасць да «адкрытага дыялогу» з Осла.

Ціханоўская неаднаразова наведвала Нарвегію, апошні раз гэта было ў снежні 2025 года.

У сакавіку 2025 года Кансерватыўная партыя Нарвегіі (Høyre) узнагародзіла Ціханоўскую прэміяй імя Сьюра Ліндэбрэке ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека.

Улады Нарвегіі паслядоўна не прызнаюць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі і падтрымліваюць беларускі дэмакратычны рух. Гэтая скандынаўская дзяржава не ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз, але з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю і шчыльна звязаная з ЕС у палітычным і эканамічным плане. Осла неаднаразова далучаўся да санкцый, уведзеных ЕС у дачыненні да рэжыму ў Мінску.

Нарвегія стала першай дзяржавай, якая зрабіла ўнёсак — 10 млн нарвежскіх крон (850 тыс. еўра) — у заснаваны дэмакратычнымі сіламі Беларусі Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням.

Раней урад Беларусі ўнёс Нарвегію ў спіс «недружалюбных дзяржаў», у дачыненні да якіх час ад часу ўводзяцца абмежавальныя меры — як правіла, у адказ на ўвядзенне новых санкцый. У той жа час гэтая скандынаўская дзяржава ўключаная ў «пашыраны пералік» краін Еўропы, грамадзянам якіх да канца 2025 года дазволена наведваць Беларусь без візы.

вс