Аб’яднаны свет барацьбы (United World Wrestling, UWW) зняў усе абмежаванні для спартсменаў з Беларусі і Расіі на спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі, паведамляе «Наша Ніва».
— Згодна з абноўленымі правіламі, барцы з Беларусі і Расіі будуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад сваімі нацыянальнымі сцягамі на ўсіх узроставых узроўнях, уключаючы дарослыя. На форме спартсменаў і членаў дэлегацый дазволена размяшчаць нацыянальныя абазначэнні RUS і BLR. У выпадку перамогі на спаборніцтвах пад эгідай «Аб’яднаны свет барацьбы» будзе выконвацца дзяржаўны гімн адпаведнай краіны. Усе астатнія стандартныя працэдуры і пратаколы Аб'яднанага свету барацьбы застаюцца без змен і адпавядаюць міжнародным правілам барацьбы, — паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
аз