Беларуская Служба

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

22.05.2026 17:43
У выданні аўтар расказвае пра сем месяцаў знаходжання ў турме Гродна.
  ()            .
Мікола Дзядок (злева) і журналіст Беларускай службы Польскага радыё Эдуард Жолуд у студыі ў Варшаве. Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё.

Былы палітвязень і актывіст Мікола Дзядок выпусціў кнігу «Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах». У выданні аўтар расказвае пра сем месяцаў знаходжання ў турме Гродна, паведамляе hrodna.life.

У прыватнасці, у кнізе распавядаецца пра знаходжанне ў так званых кішэнях – маленькіх адзіночных камерах. «Адзіночках, у якіх увесь час паміраюць людзі», – дадае аўтар.

Вядома як мінімум аб некалькіх смерцях, якія адбыліся ў гродзенскай турме. Сярод загінулых – мастак Алесь Пушкін, які памёр у рэанімацыі, куды яго даставілі з турмы. Па словах аўтара кнігі, у гродзенскай турме сукамернікі забілі зняволенага Яўгена Шыпуля.

У кнігу ўвайшлі фрагменты, якія раней Дзядок не агучваў ні ў інтэрв’ю, ні на сваім YouTube-канале.

Актывіст таксама запланаваў прэзентацыю кнігі, якая адбудзецца 31 мая ў творчай прасторы Zolаk у Вільні. На сустрэчы Дзядок раскажа пра метады вярбоўкі, якімі карыстаюцца агенты КДБ у гродзенскай турме.

Выданнем кнігі займалася беларуская анлайн-бібліятэка Kamunikat. Кніга выйшла на беларускай і рускай мовах.

вс