Расійскія вайсковыя выдаткі штогод павялічваюцца ў разы. Актуальна адзін дзень вайны для краіны-захопніка абыходзіцца ў 65 млрд рублёў, што аналагічна гадавому бюджэту Наўгародскай альбо Арлоўскай абласцей. Да такой высновы на падставе дадзеных Міністэрства фінансаў Расіі прыйшоў навуковы супрацоўнік нямецкага Інстытута праблем міжнароднай бяспекі Яніс Клюге, паведамляе The Moscow Times.
Паводле эксперта, ваенныя выдаткі Расіі ў першым квартале 2026 года дасягнулі новай рэкорднай адзнакі — 5 трлн 908 млрд рублёў. У параўнанні з тым жа перыядам мінулага года выдаткі на армію і вытворчасць зброі павялічыліся амаль на 30%, у параўнанні са студзенем-сакавіком 2024 года — амаль на 69%, у параўнанні з 2023 годам — на 129%.
У выніку ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны доля вайсковых выдаткаў у бюджэце дасягнула 46%. Іншымі словамі, кожны другі рубель пайшоў на вайну, падкрэслівае Яніс Клюге.
Месячныя выдаткі на вайну — каля 2 трлн рублёў — перавысілі гадавы бюджэт усёй сістэмы вышэйшай адукацыі Расіі (1 трлн 700 млрд) і ўсіх расійскіх рэгіёнаў, акрамя Масквы, робіць выснову эксперт.
вс