Беларуская Служба

У чацвер у Беларусі прайшло больш за дзесяць вобшукаў у палітэмігрантаў

22.05.2026 17:46
Прынамсі частка ператрусаў была звязаная з удзелам фігурантаў у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве і Вільні.
 ,
МУС Беларусі, міліцыяздымак з адкрытых крыніц

У чацвер, 21 мая, адбылося больш за дзесяць вобшукаў у людзей, якія па палітычных прычынах пакінулі Беларусь, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Прынамсі частка ператрусаў была звязаная з удзелам фігурантаў у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве і Вільні. Перад Днём Волі сілавікі пагражалі, што за ўдзел у акцыях на 25 сакавіка за мяжой іх удзельнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Вобшукі прайшлі не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі, паведамілі праваабаронцы.

вс