Беларуская Служба

ЗША яшчэ на год працягнулі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

23.05.2026 09:50
У Вашынгтоне заявілі, што дзеянні рэжыму Лукашэнкі па-ранейшаму ўяўляюць «надзвычайную пагрозу» для нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі ЗША. 
Aleksander Łukaszenka
Aleksander ŁukaszenkaIMAGO/Sergey Bobylev/Imago Stock and People/East News

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп працягнуў яшчэ на год дзеянне амерыканскіх санкцый супраць беларускіх уладаў. Пра гэта паведамляе «Белсат» са спасылкай на Federal Register — афіцыйны зборнік дакументаў урада ЗША.

У Вашынгтоне заявілі, што дзеянні рэжыму Лукашэнкі па-ранейшаму ўяўляюць «надзвычайную пагрозу» для нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі ЗША. Гаворка ідзе пра шматгадовыя рэпрэсіі, парушэнні правоў чалавека і іншую «шкоднасную дзейнасць» уладаў Беларусі.

Санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэння ўпершыню ўвялі яшчэ ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У 2021-м іх пашырылі пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску і масавых рэпрэсій.

Пры гэтым сёлета адміністрацыя Трампа ўжо часткова аслабіла абмежаванні супраць «Беларуськалія», «Белавія» і некалькіх беларускіх банкаў. Гэта адбылося пасля вызвалення часткі палітвязняў.

эж