Па вяртанні з Польшчы затрымалі былога супрацоўніка КДБ. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» — піша ПЦ «Вясна».
У Беларусі 10 красавіка быў затрыманы 39-гадовы Ігар Сутырка — былы супрацоўнік КДБ, які звольніўся з ведамства каля 10 гадоў таму. Яго затрымалі неўзабаве пасля вяртання з Польшчы. Па інфармацыі «Вясны», Ігар, апроч беларускага грамадзянства, мае таксама польскае.
Пасля звальнення з КДБ прыкладна ў 2014 годзе Ігар заняўся праграмаваннем. Некалькі гадоў ён жыў у Польшчы, але ў красавіку прыехаў у Беларусь, дзе быў затрыманы. Яму інкрымінуюць арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Цяпер Сутырку ўтрымліваюць у СІЗА КДБ.
На волі ў яго засталіся жонка і непаўналетняя дачка.
нг