Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам

03.06.2026 11:20
Размова ішла, між іншым, пра падтрымку палітвязняў, незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці і адказнасць рэжыму Лукашэнкі.
  i
Кір Стармер i Святлана Ціханоўская Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

2 чэрвеня ў Лондане Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. Як паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі, падчас сустрэчы абмяркоўваліся, між іншым:

— падтрымка незалежных беларускіх медыя і грамадзянскай супольнасці;
 сінхранізацыя палітыкі Вялікабрытаніі і ЕС па Беларусі;
 падтрымка Украіны, еўрапейская бяспека і адказнасць рэжыму Лукашэнкі;
 прасоўванне беларускага пытання ў G7 і G20.

Святлана Ціханоўская таксама заклікала Вялікабрытанію разгледзець магчымасць далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду.

 Падтрымка дэмакратычнай Беларусі  гэта ўклад у бяспеку ўсёй Еўропы. Сёння нам важна, каб партнёры працягвалі падтрымліваць палітвязняў, незалежныя медыя, грамадзянскую супольнасць і ўсіх, хто захоўвае сувязь Беларусі з Еўропай,  заявіла Святлана Ціханоўская.

аз

Дзяніс Кучынскі сустрэўся з кіраўніцай Міжнароднага гуманітарнага фонду Берыт Ліндэман

02.06.2026 15:01
Міжнародны гуманітарны фонд быў створаны ў Нарвегіі ў 2024 годзе па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.