Беларуская Служба

Латвія зафіксавала рэкордную сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

04.06.2026 17:48
За тры дні лета 2026 года Латвія паведаміла пра 293 спробы парушэння сваёй мяжы мігрантамі з трэціх краін, якія хацелі трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь.
Латвійская мяжаКрыніца: facebook.com/rs.gov.lv

Рэкордную за апошнія 32 месяцы колькасць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі – 171 – зафіксавала 3 чэрвеня Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз.

1 кастрычніка 2023 года колькасць спробаў склала 220. За мінулы перыяд найбольш напружаным днём было 16 мая гэтага года – 170 спробаў.

За тры дні лета 2026 года Латвія паведаміла пра 293 спробы парушэння сваёй мяжы мігрантамі з трэціх краін, якія хацелі трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь.

З 1 да 3 мая такіх спробаў было ў 2,2 раза менш (131).

вс