Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская павіншавала прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна і грамадзян краіны з вынікамі парламенцкіх выбараў.
— Шчырыя віншаванні прэм’ер-міністру Ніколу Пашыняну і народу Арменіі з учарашнімі выбарамі. Перамагла дэмакратыя. Народ Арменіі смела і рашуча выбраў свабоду і незалежнасць. Беларусы падтрымліваюць Арменію на яе шляху да еўрапейскай будучыні.
Паводле папярэдніх вынікаў галасавання, партыя Пашыняна «Грамадзянская дамова» атрымала 49,81 працэнта галасоў выбарцаў. Гэта дазволіла ёй здабыць 61 месца ў 107-мясцовым парламенце і захаваць самастойную большасць.
Выбары прайшлі на фоне дыскусій пра знешнепалітычны курс Арменіі, якая ў апошнія гады актыўна развівае супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам і адначасова дыстанцуецца ад расійскіх інтэграцыйных структур. Перамога партыі Пашыняна разглядаецца як пацвярджэнне падтрымкі гэтага курсу значнай часткай армянскага грамадства.
эж