Беларуская Служба

Лукашэнка параіўся ў Лаўрова, «у якім кірунку дзейнічаць і разгортваць нашу знешнюю палітыку»

15.06.2026 15:06
Па параду аб тым, як дзейнічаць Беларусі на міжнароднай арэне, звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова падчас іх сустрэчы ў Мінску 15 чэрвеня.
Сустрэча Лукашэнкі і Лаўроваpresident.gov.by

Беларускі палітык адзначыў, што кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Максім Рыжанкоў «часта» тэлефануе свайму маскоўскаму калегу.

— Ён мне дакладвае пра гэта. Вельмі добра, што ў нас такія добрыя адносіны,  падкрэсліў Лукашэнка.

Ён дадаў, што чакаў сустрэчы з Сяргеем Лаўровым і хацеў бы падзяліцца з расійскім міністрам сваімі «меркаваннямі, уражаннямі аб ўсім спектры міжнароднай абстаноўкі».

 Не таму, што мы глабальная краіна, як Расія ці Кітай, і будзем удзельнічаць у вырашэнні нейкіх праблем, але тым не менш хацелася б ведаць, у якім кірунку дзейнічаць і разгортваць нашу знешнюю палітыку. І вы, як чалавек вопытны, можаце мне параіць сёе-тое,  сказаў Лукашэнка.

Беларускі палітык падкрэсліў, што ў МЗС РФ, «зыходзячы з таго маштабу, які займае Расія ў міжнародным становішчы», больш канкрэтная і шырокая інфармацыя па бягучым замежным парадку дня.

 Мы ніколі не хавалі адзін ад аднаго нічога за доўгія гады нашага супрацоўніцтва,  заявіў Лукашэнка.

Люстэрка/ав