Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскі бок не мае дачынення да атакі на беларускі аўтобус у Бранскай вобласці Расіі, у выніку якой загінуў чалавек і пацярпелі некалькі дзяцей.
Паводле Зяленскага, міжнародныя эксперты ўжо прыйшлі да высновы, што ўдар не быў нанесены Украінай.
— Расіяне будуць рабіць шмат розных правакацый, каб уцягнуць народ Беларусі ў гэтую вайну. Гэта адна з такіх правакацый, — сказаў украінскі лідар.
Раней аналагічную пазіцыю агучыў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дмытро Лубінец. Служба бяспекі Украіны таксама заявіла, што атрымала звесткі, якія сведчаць пра магчымую датычнасць расійскіх спецслужбаў да інцыдэнту.
17 чэрвеня ўлады Бранскай вобласці паведамілі пра атаку на аўтобус з футбалістамі дзіцячай каманды з Гомеля, якія накіроўваліся на адпачынак у Геленджык. Беларускія і расійскія следчыя распачалі крымінальныя справы.
эж