Беларуская Служба

Суд у Гродне збіраецца завочна судзіць беларуса, які ўжо больш за 20 гадоў жыве ў Польшчы

22.06.2026 17:01
Яму інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі).
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гродзенскі абласны суд 6 ліпеня пачне разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Міцкевіча. Яму інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі), паведамляе «Вясна».

Павел — заснавальнік, старшыня Праўлення і кіраўнік праектаў у фондзе «Okno na Wschód». Да 2020 года фонд займаўся транспамежнымі польска-беларускімі і польска-ўкраінскімі праектамі, звязанымі з адукацыяй і культурай. Апошнія гады адзін з асноўных кірункаў яго дзейнасці — дапамога перасяленцам з Беларусі, Украіны і Расіі ў Беластоку і іх інтэграцыя.

Павел жыве за мяжой ужо больш за 20 гадоў.

аз