Беларуская Служба

У Грузіі жыве амаль 4,5 тысячы беларусаў — вынікі перапісу

22.06.2026 18:03
Такія лічбы абнародавала нацыянальная статыстычная служба пасля падвядзення вынікаў перапісу 2025 года.
Сцяг ГрузііLaila/pixabay.com/CC0

У Грузіі жыве амаль 4,5 тысячы беларусаў, пра гэта сведчаць вынікі перапісу 2025 года, якія 22 чэрвеня агучыла нацыянальная статыстычная служба краіны, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Newsgeorgia.

Усяго насельніцтва Грузіі складае 3 929 581 чалавек. Частка замежных грамадзян складае 3,4 % (133 857 чалавек). Найбольшая нацыянальная група  грамадзяне Расіі (37 715 чалавек), на другім месцы грамадзяне Індыі (23 925), на трэцім  грамадзяне Украіны (11 542).

Грамадзяне Азербайджана налічваюць 8 309 чалавек, Арменіі  5 381, грамадзяне Турцыі  5 262.
Грамадзян Беларусі налічылі 4 473 чалавекі. Гэта сёмае месца сярод замежнікаў. Затым ідуць грамадзяне Ірана  4 322, Ізраіля  3 244, Іарданіі  3 037.

Выданне звярнула ўвагу на тое, што паводле папярэдніх вынікаў іншаземцаў было больш  257 000 чалавек.
У жніўні 2025 года, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Грузіі пражывалі каля 12 тысяч беларусаў, якія пакінулі сваю краіну праз пагрозу рэпрэсій. Іх колькасць пачала паступова змяншацца пасля ўвядзення больш жорсткіх міграцыйных правіл.

аз