Беларуская Служба

Намеснік кіраўніка МЗС назваў чырвоную лінію Мінска ў адносінах з Кіевам

29.06.2026 16:10
Ігар Сакрэта ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму тэлеканалу RT, адзначыў, што ўкраінцы ведаюць пра гэта.
      , 2023 .
Мяжа Украіні з Беларуссю ў Валынскай вобласці, 2023 год. Фота: volynpost.com

Чырвоная лінія для Мінска ў адносінах з Кіевам праходзіць па беларускай мяжы, паведаміў намеснік міністра замежных спраў РБ Ігар Сакрэта ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму тэлеканалу RT, адзначае «Люстэрка».

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі адзначыў, што «чырвоныя лініі былі дакладна вызначаны» Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта — дзяржаўная мяжа.

— Калі мяжа будзе без дазволу або, так бы мовіць, агрэсіўна перасечаная, мы адкажам з ужываннем усяго нашага патэнцыялу, — заявіў Ігар Сакрэта RT.

Намеснік кіраўніка МЗС адзначыў, што ўкраінцы ведаюць пра гэта.

яс