Беларуская Служба

У Францыі ад спёкі загінуў беларус

29.06.2026 17:05
Мужчына, які працаваў дальнабойшчыкам, паходзіць з Докшыцаў.
.
.pixabay.pl


Родныя — сын і жонка — арганізоўваюць дастаўку на радзіму цела 54‑гадовага Андрэя Мацаля.

Стала вядома пра смерць у Францыі беларускага дальнабойшчыка Андрэя Мацаля. Ён памёр 24 чэрвеня 2026 года. У той дзень тэмпература паветра ў Францыі ўздымалася да 44 градусаў.

Андрэй Мацаль нарадзіўся ў 1972 годзе. Скончыў школу ў Докшыцах, а таксама Калінінградскае мараходнае вучылішча. Доўгі час працаваў дальнабойшчыкам.

Чакаецца, што цела Андрэя Мацаля прывязуць у родныя Докшыцы ў канцы тыдня. Тады ж будзе арганізавана развітанне і пахаванне.
яс