Беларуская Служба

Беларусь увайшла ў спіс краін з вельмі высокай рызыкай катаванняў з боку дзяржавы 

01.07.2026 14:03
Праваабаронцы таксама нагадваюць пра выснову незалежных экспертаў ААН, якія лічаць, што парушэнні правоў чалавека ў Беларусі пасля 2020 года могуць быць кваліфікаваныя як злачынствы супраць чалавечнасці.
 1525.   , 2023
Інсталяцыя «1525». Здымкі беларускіх палітзняволеных, 2023 годЛ.Вялічка/Польскае радыё

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) аднесла Беларусь да краін з вельмі высокай рызыкай катаванняў з боку дзяржавы. У Глабальным індэксе катаванняў за 2026 год краіна апынулася ў адной групе з Расіяй, Іранам, Афганістанам, Лівіяй, Нікарагуа, Сальвадорам і Эфіопіяй,  паведамляе «Белсат».

У справаздачы адзначаецца, што катаванні і жорсткае абыходжанне ў Беларусі маюць шырокі, сістэматычны і санкцыянаваны дзяржавай характар. Паводле OMCT, у краіне катаванні не крыміналізаваныя як асобнае злачынства, адсутнічае незалежны механізм кантролю за месцамі несвабоды, а прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці забаронены маніторынг устаноў утрымання.

эж