Беларуская Служба

За першы тыдзень ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 800 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

08.07.2026 12:53
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
Польскія памежнік на ахове дзяржаўнай мяжыКрыніца: Straż Graniczna RP

809 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі зафіксавалі за першы тыдзень ліпеня суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.

777 спробаў, або 96% агульнай колькасці, прыйшлося на Латвію, 19 (2,3%) — на Літву, 13 (1,6%) — на Польшчу.

У статыстычным вымярэнні актыўнасць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС праз Беларусь, вырасла ў 1,6 раза (58,6%) у параўнанні з першым тыднем чэрвеня (510 спробаў).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.

вс