У «вялікую палітыку» вяртаецца Надзея Каткавец. 8 ліпеня Лукашэнка прызначыў яе сваёй памочніцай — інспектарам па Магілёўскай вобласці.
65-гадовая Каткавец пачынала сваю працоўную дзейнасць эканамістам у саўгасе «Гарадзец» Шклоўскага раёну, дзе працаваў Лукашэнка. Пазней працавала на розных дзяржаўных пасадах, а з 2013 па 2017 год была намесніцай кіраўніка спраў Лукашэнкі. Надзея Каткавец таксама займала пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі, працавала ў банкаўскай сферы і на дзяржаўных прадпрыемствах.
Будучы намесніцай міністра сельскай гаспадаркі, яна праславілася фразай пра «хаацічаскі сложаныя цэны», калі на прэс-канферэнцыі тлумачыла журналістам падаражэнне бульбы ў Беларусі.
вс