Доля кіберзлачынстваў паводле вынікаў студзеня — мая 2026 года перавысіла трэць усіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%, вынікае з дадзеных МУС.
У 2023 годзе, паводле інфармацыі міліцэйскага ведамства, удзельная вага кіберзлачыннасці складала 21,5%, у 2024-м — 27,5%, у 2025-м — 29,7%. У 2026 годзе штотыдзень здзяйсняецца ў сярэднім 359 кіберзлачынстваў, ці больш за 50 у дзень.
Па дадзеных МУС, ахвярамі кіберзлачынцаў часцей за ўсё становяцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў (удзельная вага 29,3%).
За пяць месяцаў 2026 года на 69,6% (са 158 да 268) вырасла колькасць непаўналетніх, прызнаных пацярпелымі ад кіберзлачынстваў.
Больш за 80% кіберзлачынстваў складаюць тры іх віды: ілжэпродаж тавараў анлайн (37,6%), вішынг ад імя службовых асоб (33,8%), крадзеж з выкарыстаннем сацыяльных сетак (9,7%).
яс