Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BELPOL: беларускіх школьнікаў рыхтуюць да службы праз ваенізаваныя лагеры

20.07.2026 19:21
У 2026 годзе такія зборы сталі абавязковымі для вучняў 10-х класаў Беларусі.
Ілюстрацыйнае фотаt.me/modmilby

У распараджэнне арганізацыі BELPOL трапіў загад упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама аб правядзенні вучэбна-палявых збораў для школьнікаў у 2026 годзе. На думку аўтараў расследавання, дакумент сведчыць пра сістэмную мілітарызацыю адукацыі і «вайсковую сацыялізацыю падлеткаў».

Паводле BELPOL, прадмет «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ўжо не абмяжоўваецца школьнымі заняткамі. Дзесяцікласнікаў накіроўваюць у кругласутачныя лагеры з элементамі армейскага распарадку. У праграму ўваходзяць страявая, тактычная і фізічная падрыхтоўка, вывучэнне ваеннай гісторыі, медыцынскія заняткі, а таксама наведванне дзейнай воінскай часці № 72471, дзе школьнікам дэманструюць зброю, тэхніку і арганізацыю службы.

Акрамя гэтага, дакумент прадугледжвае размеркаванне квот для школ, медыцынскія агляды, справаздачнасць і ўлік колькасці вучняў, якія прайшлі практычную стральбу. Паводле BELPOL, гэта сведчыць, што гаворка ідзе не пра разавы праект, а пра ўжо ўбудаваную ў сістэму адукацыі мадэль дапрызыўной падрыхтоўкі.

У 2026 годзе такія зборы сталі абавязковымі для вучняў 10-х класаў у Беларусі.

эж