Мясцовыя органы ўлады ў Беларусі пачалі масава закупляць індывідуальныя тактычныя аптэчкі. Адпаведныя тэндары абвясцілі райвыканкамы Гомельскай вобласці, а раней падобныя закупкі фіксаваліся і ў іншых рэгіёнах краіны. Пра гэта паведамляе «Флагшток».
Паводле ўмоў тэндараў, аптэчкі павінны ўключаць не толькі медыцынскія сродкі, але і спецыяльнае абсталяванне, у тым ліку атраўматычныя нажніцы з карабінам для мацавання да экіпіроўкі, індывідуальную картку агляду пацярпелага і падсумак вайсковага тыпу.
Як адзначае выданне, найбольш верагодна, што закупкі прызначаныя для патрэб тэрытарыяльнай абароны. Мяркуецца, што мясцовыя ўлады паступова фармуюць запасы рыштунку, які можа выкарыстоўвацца падчас вучэнняў або ў выпадку надзвычайных сітуацый.
эж