Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Становішча з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць на 63-й сесіі Рады ААН

04.08.2026 14:30
Сітуацыя значна не палепшылася.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

18 верасня адбудзецца інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Падчас 63-й сесіі РПЧ ААН (якая пройдзе з 7 верасня па 9 кастрычніка 2026 года) Група выступіць перад Радай з вусным абнаўленнем інфармацыі па Беларусі.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ўключаная ў пункт 4 парадку дня — пытанні, якія патрабуюць першачарговай увагі з боку Рады. Разам з Беларуссю ў гэтым пункце разгледзяць становішча ва Украіне ў выніку расійскай агрэсіі, а таксама сітуацыю ў Нікарагуа, Венесуэле, Бурундзі, Расійскай Федэрацыі і Іране.

ПЦ "Вясна" нагадвае, што падчас 61-й сесіі Група экспертаў ужо прэзентавала свой даклад, дзе падкрэсліла:

«Ад 1 траўня 2020 года дзяржаўныя органы пры падтрымцы сілавых структур на сістэматычнай аснове ўшчамляюць асноўныя правы грамадзян Беларусі».

Крыніца: ПЦ "Вясна"

нг