Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На брэсцкім рынку знайшлі тавары з «недружалюбных краін» і забаранілі іх прадаваць

04.08.2026 16:02
У пяці павільёнах прадавалася больш за 40 найменняў такіх тавараў.
:
Фота: Камітэт дзяржкантролю

На брэсцкім рынку ў трох гандлёвых павільёнах знайшлі тавары без дакументаў і прадукцыю з «недружалюбных краін». Іх забралі з продажу, паведаміла Зеркало са спасылкай на Камітэт дзяржкантролю.

Падчас праверкі ў павільёнах знайшлі сродкі асабістай гігіены і бытавой хіміі невядомага паходжання — без дакументаў, пратэрмінаваную парфумерыю, парушэнні па маркіроўцы тавараў.

— Акрамя таго, у пяці павільёнах прадавалася больш за 40 найменняў тавараў, якія паходзяць з недружалюбных краін, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі нашай краіны, — заявілі ў КДК.

Забароненыя тавары канфіскавалі з продажу. Тры павільёны пасля «навядзення парадку» аднавілі працу.

нг