Суседнія краіны Еўрасаюза зафіксавалі 531 спробу незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз масіву аператыўных даных іх пагранічных службаў.
Латвія зарэгістравала 460 спробаў (доля — 86,6%), Літва — 42 (7,9%), Польшча — 29 (5,5%).
З пачатку 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 тыс. 961 спробу незаконнага пераходу на іх тэрыторыю з Беларусі — у 2,7 раза менш, чым за той жа леташні перыяд (29 тыс. 292). Гэта адбылося за кошт зніжэння ў 55 разоў актыўнасці на польскім напрамку (364 спробы супраць 20 тыс. 9). На латвійскім яна ўзрасла на 14,8% (9 тыс. 520 супраць 8 тыс. 294), на літоўскім — на 8,9% (1 тыс. 77 супраць 989).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
вс