У Беларусі ўсё яшчэ застаецца каля 100 літоўскіх грузавікоў, якія былі затрыманыя беларускім бокам пасля закрыцця Вільняй мяжы ў канцы мінулага года. Пра гэта паведаміў кіраўнік асацыяцыі грузаперавозчыкаў Эрландас Мікенас.
— У Беларусі ўсё яшчэ застаюцца каля 100 грузавікоў членаў нашай асацыяцыі, — сказаў ён, перадае 15min.lt.
Па словах Мікенаса, хутчэй за ўсё, уладальнікі грузавікоў вырашылі адмовіцца ад іх.
— Сітуацыя такая, што плата за вымушаную працяглую стаянку на пляцоўках у Беларусі вышэйшая, чым кошт самой фуры. Эканамічны разлік падказвае рашэнне, — адзначыў Мікенас, словы якога цытуе партал reform.news.
Нагадаем, літоўскія перавозчыкі, каб вярнуць свае фуры на ўмовах выстаўленых беларускім бокам, павінны былі аплаціць захоўванне транспартных сродкаў на стаянках. Усяго ў краіне былі затрыманы каля 4 тыс. транспартных сродкаў. Амаль усе яны выехалі. Аднак яшчэ вясной, калі грузавікі пачыналі вяртацца з Беларусі, прадстаўнікі галіны адзначалі, што рэшткавы кошт часткі з іх можа апынуцца прыкметна ніжэйшым за плату, якую патрабуецца ўнесці, каб вярнуць машыны дадому.
вс