Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская заклікала беларусаў дбайна рыхтаваць дакументы на атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы

14.08.2026 18:02
   .
Польскі праязны дакумент іншаземца.Крыніца: «Белсат»

Тэма міжнароднай абароны і павелічэння колькасці адмоваў грамадзянам Беларусі ў яе наданні была абмеркавана на сустрэчы дарадчыка Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніса Кучынскага са спецыяльным прадстаўніком Польшчы па пытаннях Беларусі Адамам Халаціньскім і намеснікам дырэктара дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Польшчы Гжэгажам Пазнаньскім. Пра гэта паведаміла 13 жніўня прэс-служба дэмлідара, інфармуе «Позірк».

Афіцыйная палітыка Польшчы ў дачыненні да беларусаў не змянілася, а ў значнай частцы выпадкаў «прычынай адмоў становяцца недастатковая доказная база, адсутнасць пацвярджэнняў індывідуальных рызык або недастатковая абгрунтаванасць заявы», падкрэсліваецца ў паведамленні.

Офіс Ціханоўскай рэкамендуе суайчыннікам «дбайна рыхтаваць дакументы і доказы, якія пацвярджаюць канкрэтныя індывідуальныя абставіны справы пры падачы на міжнародную абарону», а ў сітуацыях, калі патрэбная дапамога, звяртацца ў офіс.

Падчас сустрэчы ў МЗС бакі абмеркавалі таксама «ключавыя напрамкі стратэгічнага супрацоўніцтва», сумесныя мерапрыемствы ў 2026 годзе, супольныя меры па супрацьдзеянні інфармацыйнай кампаніі беларускага рэжыму, накіраванай супраць Польшчы і дэмакратычных сіл. Разглядаліся «спробы рэжымнай прапаганды выкарыстоўваць гістарычныя спекуляцыі, маніпуляцыі і фэйкі для распальвання ксенафобіі ды расколу паміж беларусамі і палякамі».

18 ліпеня на сустрэчы ў рамках фэсту Tutaka ў польскім Падляскім ваяводстве Ціханоўская паабяцала разабрацца ў сітуацыі з міжнароднай абаронай для беларусаў у Польшчы.

Пра тое, што Польшча «рэзка знізіла выдачу міжнароднай абароны беларусам», 17 ліпеня паведаміла выданне MOST, якое прааналізавала статыстыку Упраўлення па справах замежнікаў.

вс