Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Над Латвіяй збілі дрон. Паветраная трывога гучала і ў Фінляндыі 

14.08.2026 08:35
Фінляндыя часова абмежавала паветраны і марскі рух ва ўсходняй частцы Фінскага заліва праз магчымую прысутнасць дронаў каля мяжы з Расіяй.
Dassault Rafale B,
Dassault Rafale B, ВПС ФранцыіAutorstwa Tim Felce (Airwolfhound) - Rafale - RIAT 2009, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=27816011

У ноч з чацвярга на пятніцу Латвія і Фінляндыя ўвялі дадатковыя меры бяспекі праз пагрозу з паветра. Неўзабаве пасля 3:00 Узброеныя сілы Латвіі папярэдзілі жыхароў населеных пунктаў на ўсходзе краіны: Аўгшдаўгава, Прэілі, Рэзэкнэ і Балві — аб небяспецы і заклікалі іх заставацца ў памяшканнях, выконваючы «правіла дзвюх сцен».

У гэты час у рамках місіі НАТА па ахове паветранай прасторы краін Балтыі былі паднятыя знішчальнікі саюзнікаў. Менш чым праз гадзіну латвійскія вайскоўцы паведамілі, што яны збілі беспілотнік, які ўвайшоў у паветраную прастору краіны. Яго тып і паходжанне пакуль не раскрываюцца.

Паралельна Фінляндыя часова абмежавала паветраны і марскі рух ва ўсходняй частцы Фінскага заліва праз магчымую прысутнасць дронаў каля мяжы з Расіяй. Інцыдэнты адбыліся на фоне масіраванай атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на Ленінградскую вобласць Расіі.

iar/pap/эж