Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Справа ЕГУ закранула 175 чалавек

17.08.2026 12:50
 Пасля таго, як універсітэт у Вільні прызналі «экстрэмісцкай арганізацый» сілавікі распачалі масавую крымінальную справу за «садзейнічанне і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэтbaj.media

У Беларусі працягваецца маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Пасля таго, як універсітэт у Вільні прызналі «экстрэмісцкай арганізацый» сілавікі распачалі масавую крымінальную справу за «садзейнічанне і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».

Станам на 17 жніўня, Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомы прозвішчы больш як 110 студэнтаў ЕГУ і іх родных, якіх пачалі пераследаваць у Беларусі за іх навучанне ў ЕГУ. Агулам пад рэпрэсіі патрапілі 175 чалавек, калі лічыць таксама пацярпелых сямейнікаў студэнтаў.

Лічба пацярпелых можа быць значна большая, бо ўлады Беларусі намагаюцца схаваць рэпрэсіі, а людзі баяцца перадаваць інфармацыі аб фактах пераследу.

эж