Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» пачалі актыўную падрыхтоўку да Тыдня супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года.
Традыцыйна ў гэтыя дні ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя адмене смяротнага пакарання, і Беларусь таксама павінна гучаць у гэтай міжнароднай размове.
— Наша мэта — расказаць як мага большай колькасці беларусаў, беларусак і замежнай аўдыторыі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, і чаму яго адмена важная, — адзначаюць праваабаронцы.
Праваабаронцы просяць, калі ў вас ёсць ідэя або проста жаданне зрабіць нешта ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, пісаць у @niepakaranniu_bot.
Вясна/ав