Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

16 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі ў Беларусі

28.08.2026 14:31
Праваабароцны ў чарговы раз патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі 16 чалавек і патрабуюць іхнага неадкладнага вызвалення, паведамляе «Вясна».

Гаворка ідзе пра Алену Аршанскую, Рамана Басалая, Максіма Бялькевіча, Віктара Гурына, Дзмітрыя Замірава, Максіма Купрэйчыка, Вікторыю Леўкоўскую, Валерыя Мельнікава, Ларысу Новікаву, Андрэя Слесарэнку, Генадзя Тарынскага, Юрыя Філаменку, Паліну Фралову, Аляксандра Чуковіча, Вадзіма Жэрабілава, Дзяніса Голубева.

У сваёй заяве праваабаронцы адзначаюць, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі Беларусі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства, антываенных выступаў і выказванняў.

Яны таксама звяртаюць увагу на тое, што крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады з таго часу выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

— Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і яе палітыцы, падтрымліваюць антываенны курс і фармуюць антываенную грамадскую думку. Шэраг СМІ таксама прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае рэжыму шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў, а таксама за ўсе формы падтрымкі такіх суб’ектаў як непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў, — чытаем у заяве праваабарончай супольнасці Беларусі.

Праваабаронцы ў чарговы раз патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

аз

«Няма падстаў казаць пра змякчэнне рэпрэсій»: колькі беларусаў летам 2026 года трапілі ў «спіс экстрэмістаў»

27.08.2026 12:35
На дадзены момант, паводле праваабаронцаў, за тры летнія месяцы ў пералік трапілі не менш за 174 чалавекі.

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»

27.08.2026 13:35
Украіна ў траўні прызначыла адказным за супрацоўніцтва з Беларуссю Яраслава Чарнагора.