Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Латвія публікуе спісы кампаній, якія гандлююць з Расіяй і Беларуссю

28.08.2026 16:30
Спіс кампаній будзе абнаўляцца штомесяц і ўключае ў яго як кампаніі, якія экспартуюць тавары ў гэтыя краіны, так і тыя, што імпартуюць з іх.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Латвіі публікуе спісы кампаній, зарэгістраваных у Латвіі, якія гандлююць таварамі з Расіяй або Беларуссю. Спіс кампаній будзе абнаўляцца штомесяц і ўключае ў сябе як кампаніі, якія экспартуюць тавары ў гэтыя краіны, так і тыя, што імпартуюць з іх.

Першы спіс уключае 171 кампанію. Яго публікацыя стала магчымай дзякуючы папраўкам да закона аб падтрымцы грамадзянскага насельніцтва Украіны, прынятым парламентам Латвіі.

Да гэтага часу дадзеныя аб кампаніях, якія гандлююць з Расіяй і Беларуссю, не маглі быць апублікаваныя з-за правілаў канфідэнцыяльнасці. Аднак парламент вырашыў змяніць гэтыя правілы.

Згодна з рашэннем, інфармацыя аб кампаніях, якія экспартуюць у Расію і Беларусь або імпартуюць з гэтых краін, больш не падпадае пад абмежаванні канфідэнцыяльнасці, якія вынікаюць з падатковых і мытных правілаў.

Паводле латвійскіх уладаў, вайна ва Украіне, ініцыяваная Расіяй і падтрыманая Беларуссю, стварыла ўмовы, якія патрабуюць значных абмежаванняў на гандаль з гэтымі краінамі.

Публікацыя спісу мае на мэце даць магчымасць грамадскасці і іншым прадпрыемствам даведацца, якія кампаніі ўсё яшчэ экспартуюць тавары ў Расію і Беларусь або імпартуюць іх адтуль, і належным чынам ацаніць патэнцыйнае супрацоўніцтва з імі.

IAR/аз

Апытанне: як змянілася стаўленне ўкраінцаў да беларусаў і Лукашэнкі за апошнія гады

27.08.2026 15:35
Паводле вынікаў апытання, стаўленне ўкраінцаў да Аляксандра Лукашэнкі і беларусаў вельмі моцна змянілася.