Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі расследавальніцкі цэнтр: Беларускія станкі пастаўлялі расійскім кампаніям, звязаным з ВПК

28.08.2026 17:40
Найбуйнейшым пакупніком стала расійская «Вендэ Груп», якая атрымала станкі і абсталяванне на 4,23 млн долараў.
Доларыpixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская кампанія «Ронтек машин тулс» з верасня 2022 года па чэрвень 2025-га паставіла прадукцыі на суму больш за 8,3 млн долараў расійскім прадпрыемствам, звязаным з ваенна-прамысловым комплексам. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Беларускага расследавальніцкага цэнтра, паведамляе reform.news. Найбуйнейшым пакупніком стала расійская «Вендэ Груп», якая атрымала станкі і абсталяванне на 4,23 млн долараў.

У лютым 2024 года кампанія патрапіла пад санкцыі ЗША за пастаўкі расійскім прадпрыемствам рэжучых прылад і металаапрацоўчага абсталявання з лічбавым праграмным кіраваннем. Яшчэ прадукцыі на 2,7 млн долараў атрымала кампанія «СФ Урал», якая называла сярод сваіх партнёраў прадпрыемствы расійскага ВПК.

У ліку іншых пакупнікоў Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) паказвае кампаніі «Рост НН», адным з відаў дзейнасці якой з'яўляецца вытворчасць боепрыпасаў, «Металмаш», Пецярбургскі трактарны завод і Электрастальскі завод цяжкага машынабудавання.

Журналісты таксама высветлілі, што на пецярбургскім прадпрыемстве «Рэсурс» устаноўлены 12 станкоў Ронтек VMC 60C. Дырэктар кампаніі паведаміў БРЦ, што амаль усе яе кліенты злучаны з расійскай абароннай прамысловасцю.

Па дадзеных украінскай разведкі, «Рэсурс» супрацоўнічае, у прыватнасці, з Абухоўскім заводам і карпарацыяй «Тактычнае ракетнае ўзбраенне».

Дырэктар «Ронтек машин тулс» Валерый Шчурок заявіў, што кампанія прадавала абсталяванне расійскім дылерам і не мела інфармацыі аб канчатковых пакупніках. Паводле яго слоў, цяпер прадпрыемства ўжо не супрацоўнічае з «Вендэ Груп» і «СФ Урал».

БРЦ падкрэслівае, што сувязь пакупнікоў з расійскім ВПК сама па сабе не даказвае выкарыстання пастаўленых станкоў непасрэдна для вытворчасці ўзбраенняў.

«Ронтек машин тулс» вырабляе металаапрацоўчае абсталяванне ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень». У кастрычніку 2023 года кампанія падпісала пагадненне з кітайскай «Shandong DEED Precision Machine Tool» аб стварэнні вытворчасці высокадакладных станкоў.

Тады ж было абвешчана аб пачатку будаўніцтва завода, а Расія называлася яго асноўным рынкам.

аз

Латвія публікуе спісы кампаній, якія гандлююць з Расіяй і Беларуссю

28.08.2026 16:30
Спіс кампаній будзе абнаўляцца штомесяц і ўключае ў яго як кампаніі, якія экспартуюць тавары ў гэтыя краіны, так і тыя, што імпартуюць з іх.