Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінэнергетыкі: «Газпрoм» працягвае працу па праекце будаўніцтва завода ЗПГ у Беларусі

03.09.2026 12:01
Пагадненне па гэтай справе было падпісанае на XII Пецярбургскім міжнародным газавым форуме ў 2023 годзе.
   -
Сядзіба «Газпрома» ў Санкт-ПецярбургуLuda Kot/pixabay.com/CC0 Public Domain

Два гады таму стала вядома, што «Газпром» плануе запусціць вытворчасць звадкаванага прыроднага газу ў Беларусі. Пра тое, што зараз з гэтым праектам расказаў міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз.

Адказваючы на пытанне «Office Life», палітык паведаміў, што праца па праекце вядзецца, у тым ліку зараз абмяркоўваюць пляцоўку пад будаўніцтва такога завода.

Іншых дэталяў пакуль не раскрываюць, але ў хуткім часе чакаюць «падпісання фармалізаваных кантрактаў па гэтаму праекту», — пацвердзіў міністр.

Пагадненне аб будаўніцтве ў Беларусі завода па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу было падпісана на XII Пецярбургскім міжнародным газавым форуме ў 2023 годзе. Праўда, ужо 2024-м у «Газпрoме» расказвалі, што пакуль у Беларусі не развіта адпаведнае заканадаўства і пабудаваць такі завод практычна немагчыма. Але рашэнне знайшлі: пляцоўкай павінна стаць зона з асаблівым прававым рэжымам — Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Завод планавалі ўзвесці ў прывязцы да аналагічнага прадпрыемства ў Валгаградскай вобласці. Магутнасць будучага комплексу ацэньвалі ў 3 360 тон ЗПГ.
Як было анансавана, асноўнымі спажыўцамі такога паліва мела быць тэхніка МАЗ і БелАЗ.

Акрамя таго, «Газпром» меркаваў выкарыстоўваць СПГ з прадпрыемства ў «Вялікім камені» для запраўкі машын на трасе М-1, якая злучае Брэст і Маскву.

аз