БПЛА полацкія памежнікі знайшлі ў 32-гадовага грамадзяніна Літвы, які на легкавіку перасякаў мяжу Беларусі з боку Латвіі ў пункце пропуску «Грыгароўшчына», паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, на што звярнуў увагу Позірк.
— У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за незаконны ўвоз БПЛА, — гаворыцца ў паведамленні. — Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь. Беспілотны лятальны апарат канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.
З 25 верасня 2023 года дзейнічае ўказ № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў», які ўводзіць забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю БПЛА на тэрыторыі Беларусі.
яс