Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Коўл плануе наведаць Беларусь 14 верасня

09.09.2026 10:40
Апошні раз Коўл быў у Мінску ў сакавіку. Вынікам стала вызваленне 250 палітвязняў.
C
Cпецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл Архіўнае фота: «Позірк»

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коўл плануе зноў прыехаць у Беларусь 14 верасня, паведаміў у сацсетцы Х вашынгтонскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Алекс Раўфоглу са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмых з падрыхтоўкай паездкі, заўважыў Позірк.

Паводле звестак журналіста, Коўл дамагаецца чарговага вызвалення зняволеных. Як сцвярджаюць крыніцы, у размовах з людзьмі са свайго атачэння спецпрадстаўнік паведамляў, што дапамог вызваліць 700–800 чалавек і спадзяецца давесці гэтую колькасць да 1.000.

Гэта супадае з заявамі самога Коўла, які 29 жніўня ў інтэрв’ю «Голасу Амерыкі» заяўляў, што праз пару тыдняў паедзе ў Мінск, дзе плануе вызваліць яшчэ 200–300 палітвязняў.

Апошні раз Коўл быў у Мінску ў сакавіку. Вынікам стала вызваленне 250 палітвязняў, з якіх толькі 15 было выслана за мяжу. Узамен ЗША адмянілі некаторыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

28 красавіка на беларуска-польскай мяжы адбыўся чарговы абмен «5 на 5«. Сярод вызваленых быў палітвязень, беларускі журналіст польскага паходжання Анджэй Пачобут.

У той жа дзень на прэс-канферэнцыі ў Варшаве Коўл анансаваў чарговую паездку ў Беларусь «праз два-тры тыдні« і падкрэсліў, што ЗША нацэленыя на вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі. Візіт дагэтуль не адбыўся.

яс