Украінская ваенная выведка пакуль не бачыць прыкмет падрыхтоўкі ўдарнай групоўкі на тэрыторыі Беларусі, але лічыць верагодным далейшы ўдзел Мінска ў гібрыдных аперацыях Расіі супраць краінаў НАТА. Пра гэта заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі на пасяджэнні Міжпарламенцкага савета Украіна — НАТА, паведамляе zerkalo.io.
Паводле яго, Беларусь ад больш актыўнага ўдзелу ў вайне стрымліваюць унутраныя рызыкі, абмежаваныя ваенныя магчымасці і магчымыя эканамічныя наступствы. Пры гэтым украінская разведка не выключае, што беларускія ўлады і надалей будуць прадастаўляць Расіі сваю тэрыторыю для ціску на мяжы з краінамі НАТА і ўзмацнення інфармацыйна-псіхалагічных аперацый.
Скібіцкі таксама заявіў, што Масква працягвае вайну на знясіленне і плануе ў 2026–2027 гадах набраць у войска каля 600 тысяч чалавек. Паводле Кіева, да канца 2026 года Расія таксама можа завяршыць выпрабаванні балістычнай ракеты з далёкасцю да 800 кіламетраў.
эж