Паводле падлікаў Realt.by, сярэдні кошт метра ў сталіцы па прапановах амаль дасягнуў адзнакі 2500 даляраў. За год ён вырас на 30%, заўважыла «Наша Ніва».
Па рэальных здзелках цэны таксама падраслі. Па выніках жніўня за квадрат у Мінску ў сярэднім плацілі амаль 2300 даляраў. Гэта на 1000 даляраў за метр больш, чым было чатыры гады таму, у жніўні 2022-га.
Пры гэтым назіраецца тэндэнцыя, пры якой цэны растуць, а колькасць здзелак, наадварот, меншае. За жнівень у сталіцы было 1180 здзелак, што на 5% менш, чым у ліпені. Калі параўноўваць са жніўнем 2025 года, то колькасць здзелак у Мінску скарацілася больш чым на 20%.
Папярэдні пік коштаў быў зафіксаваны ў верасні 2013 года, калі рэальны кошт метра ў Мінску дасягнуў 1765 даляраў.
яс