Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскія і беларускія біятланісты надалей не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах

19.09.2026 13:05
Апошнім часам многія іншыя спартыўныя федэрацыі зноў дапусцілі расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах па рэкамендацыі МАК.
Беларуская федэрацыя біятлонакрыніца: biathlon.by

На кангрэсе ў Берхтэсгадэне (Германія) Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) пацвердзіў рашэнне аб прыпыненні ўдзелу расійскіх і беларускіх біятланістаў у сезоне 2026/27.

У Берхтэсгадэне было афіцыйна пацверджана, што расійскія і беларускія біятланісты застануцца дыскваліфікаванымі. Паводле інфармацыі праўлення IBU, створаная спецыяльная маніторынгавая група не выявіла істотных змен, якія б апраўдвалі змяненне статусу абедзвюх федэрацый, якім забаронена ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах з 2022 года.

Такім чынам, IBU падтрымаў дыскваліфікацыю з жніўня 2025 года з-за працяглай расійскай агрэсіі супраць Украіны, якая пачалася ў лютым 2022 года.

PAP/яс